Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У пачатку студзеня 2007 году Беларусь, з прычыны неўрэгуляванасьці ўмоў паставак расейскай нафты спыніла яе экспарт, а 12 студзеня таго ж года было падпісанае “Аб захадах па ўрэгуляваньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Расеі і Беларусі ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў”.

Паводле гэтага пагадненьня, стаўка мыта на расейскую сырую нафту, што ідзе ў Беларусь, стала роўнайя долі мыта на нафтапрадукты, якія Беларусь вырабляе з сырой нафты і пастаўляе на Захад.

Экспартнае мыта на нафтапрадукты, вырабленыя ў Беларусі з расейскай сыравіны, пачало дзяліцца ў прапорцыі 70% -- Расеі, 30 % -- Беларусі, у наступным годзе – 80% Расеі, 20% Беларусі , у 2009 годзе – 85% Расеі, 15% Беларусі.

У папярэднія гады Беларусь магла разьлічваць штогод на 5-6 мільёнаў тонаў бязмытавай нафты для ўнутранага спажываньня.

Аднак тэрмін дзеяньня пагадненьня “Аб захадах па ўрэгуляваньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Расеі і Беларусі ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў” скончыўся ў 2009 годзе, а новае пакуль не падпісанае.
XS
SM
MD
LG