Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мытны саюз праіснаваў да канца навагодняга застольля"


У Маскве працягваюцца расейска-беларускія перамовы аб пастаўках нафты. Ўмовы пастаўкі расейскай нафты на нафтаперапрацоўчыя заводы ў Беларусі ў 2010 годзе да гэтага часу не вызначаны. Расейскія палітыкі і чыноўнікі камэнтуюць хаду перамоваў.





Сяргей Аляксашэнка
"Шырока разрэкламаваны Мытны саюз з Беларусьсю праіснаваў роўна да канца навагодняга застольля", - піша ў сваім блогу дырэктар па макраэканамічных дасьледаваньняў Вышэйшай школы эканомікі Сяргей Аляксашэнка.

Кіраўнік камітэту Дзяржаўнай думы па эканамічнай палітыцы і прадпрымальніцтву, чалец “Адзінай Расеі" Яўген Фёдараў лічыць, што нічога асаблівага не адбываецца.

”Я ня думаю, што гэта канфлікт. Гэта звычайны перамоўны працэс. Калі пытаньне датычыцца грошай, заўсёды складана весьці перамовы, нават з сябрамі. Але тое, што пра ўсё дамовімся, ніякіх сумневаў няма.

Калі было абвешчана аб стварэньні Мытнага саюза Расеі, Беларусі і Казахстану, усе яго ўдзельнікі гаварылі пра тое, наколькі гэта для іх выгадна. Аляксандр Лукашэнка тады заявіў, што выйгрыш Беларусі і Казахстану складзе 16 мільярдаў даляраў, а Дзьмітры Мядзьведзеў падлічыў: Расеі Мытны саюз прынясе 400 мільярдаў даляраў -- сума гіганцкая, роўная прыкладна трыццаці адсоткам расейскага валавога ўнутранага прадукту. Аднак на справе Расея апынулася не гатовая адмовіцца ад 3 мільярдаў даляраў магчымых даходаў ад павышэньня мыта на нафту для Беларусі - менавіта гэтую лічбу называе прэзыдэнт Інстытуту энэргетычнай палітыкі Уладзімер Мілоў.

Дэпутат Дзяржаўнай думы Валеры Зубаў лічыць, што адказнасьць за канфліктныя сытуацыі, якія пастаянна ўзьнікаюць у расейска-беларускіх адносінах, нясе перш за ўсё беларускі прэзыдэнт.

Валеры Зубаў
”Я абсалютна перакананы, што пры дзеючым беларускім лідэры будуць пастаянна узьнікаць нейкія праблемы. Нам трэба падзяліць палітыку і эканоміку. Як пройдуць перамовы? Я думаю, што сытуацыя вырашыцца на карысьць Расеі, таму што яе пазыцыя эканамічна цалкам абгрунтавана”.

Былы кіраўнік Дзяржаўнага мытнага камітэту Валеры Драганаў успамінае аб тым, колькі надзей было зьвязана з плянамі стварэньня саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі.

Валер Драганаў
”У 1995 годзе па ўказу Барыса Мікалаевіча Ельцына і прэзыдэнта Лукашэнкі, мы паміж Воршай і Смаленскам на тагачаснай расейска-беларускай мяжы сымбалічна зьнялі шлягбаум, мытныя пасты. І ўсё ганарыліся гэтым крокам. Але ўжо тады душа балела, што пачынаем не з таго, што спачатку трэба стварыць гарманізавана заканадаўчую сыстэму, сынхранізаваць рэформы, а ўжо потым здымаць усе межы. На жаль, адбылося наадварот. 14 гадоў мы патрацілі на тое, каб правесьці гэтую ўніфікацыю і стварыць адзіную мытную тэрыторыю.

Эканоміцы ў расейска-беларускіх адносінах ўвесь час перашкаджае палітыка, наракае Валеры Драганаў. Цяперашні расейска-беларускі канфлікт вакол мыта на пастаўкі нафты будзе так ці інакш вырашаны, перакананы ён, але асадак застанецца

Насамрэч, як перакананы Валер Зубаў, Расеі стратэгічна выгадны не канкрэтны Мытны саюз, а максымальная інтэграцыя постсавецкай прасторы ў прынцыпе.

”Расеі выгадна, каб на гэтым прасторы вытрыманая эканамічна выгадныя ўзаемасувязі. Таму саюз з абсалютна натуральнымі саюзьнікамі выгадны для Расеі. Мы гістарычна адна прастора”.

Расеі выгадна, каб на гэтым прасторы вытрыманая эканамічна выгадныя ўзаемасувязі. Таму саюз з абсалютна натуральнымі саюзьнікамі выгадны для Расеі. Мы гістарычна адна прастора
Экспэрты нагадваюць: пяць гадоў таму вельмі моднай тэмай было стварэньне Адзінай эканамічнай прасторы. Сёньня мала хто пра гэта памятае, але Уладзімер Пуцін у пасланьні Фэдэральнаму сходу называў тады АЭП "прыярытэтам" расейскай палітыкі ў СНД. Але ад прапанаванай украінскімі партнэрамі зоны свабоднага гандлю Расея тады адмовілася.

За цяперашні ж Мытны саюз, перакананы эканаміст Уладзімер Мілавай, "Расеі давядзецца плаціць, бо гэта не эканамічная, а чыста геапалітычная задачка". Але ... "хочацца ўсё і адразу, - піша ён у сваім "жывым журнале".
XS
SM
MD
LG