Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: новыя кошты візаў ня ставяць пад пагрозу разьвіцьцё турызму


У МЗС Беларусі лічаць неабгрунтаванымі цьверджаньні пра тое, што зьмена ставак консульскіх збораў паставіць пад пагрозу разьвіцьцё ўязнога турызму.

Паводле БелаПАН, пра гэта гаворыцца ў камэнтары, распаўсюджаным 6 студзеня прэс-службай беларускага МЗС. Як паведамлялася раней, з 1 студзеня 2010 году, з уступленьнем у сілу Асаблівай часткі Падатковага кодэкса, утрая — з 60 да 180 эўра — узрос кошт віз, якія адкрываюцца ў Нацыянальным аэрапорце "Менск" грамадзянам з краін, дзе ёсьць беларускае консульства. З 60 да 90 эўра ўзрос кошт віз для грамадзян зь дзяржаў, дзе беларускага консульства няма.

Раней дырэктар турыстычнай кампаніі "АлатанТур" Аляксей Стрэльчанка заявіў, што такое павышэньне кошту віз пазбаўляе айчынныя турыстычныя агенцтвы магчымасьці працаваць з заходнім рынкам. Ён прагназуе, што новаўвядзеньне адмоўна адаб'ецца на развіцьці турыстычнай галіны: многія іншаземцы адкрывалі беларускія візы ў менскім аэрапорце, таму што консульствы Беларусі дзейнічаюць толькі ў сталіцах эўрапейскіх дзяржаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG