Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў закон аб зьменах у выбарчае заканадаўства


Кіраўнік Беларусі падпісаў закон, які ўносіць зьмены і дадаткі ў некаторыя законы па выбарах і рэфэрэндуме, а таксама прызнае страціўшым сілы закон “Аб Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэфэрэндумаў”.

Як падае БЕЛТА, Аляксандар Лукашэнка падпісаў таксама закон, які ўносіць зьмены і дадаткі ў закон “Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь”.

Апрача гэтага падпісаныя законы, якія ўносяць зьмены і дадаткі ў некаторыя заканадаўчыя акты па пытаньнях рэгуляваньня зямельных дачыненьняў.

Падпісаны і шэраг іншых законаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG