Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства ўнутраных спраў абвергла інфармацыю пра затрыманьне тэлефоннага тэрарыста, які паведаміў, што ў цягніку “Калінінград-Масква” знаходзіцца бомба. КДБ, наадварот, гэтую інфармацыю пра затрыманьне зламысьніка пацьвярджае.

Пра тое, што МУС абверг інфармацыю, перадае БелТА. Паводле прадстаўніка міністэрства, “пакуль толькі ёсьць падазраваны, але ён яшчэ не затрыманы. Магчыма, гэта быў зусім іншы чалавек”.

Інтэрфакс са спасылкай на КДБ Беларусі паведамляе, што асноўны падазраваны па справе затрыманы, асоба зламысьніка вызначана. Затрыманы падазраецца ў тым, што даў заведама непраўдзівае паведамленьне пра тэракт, які рыхтуецца ў цягніку.

Па факце “мінаваньня” цягніка Аршанскім аддзелам унутраных спраў на транспарце пачата крымінальная справа.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG