Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры аргкамітэту БХД пачалі суд з БТ


Адзін з пазоўнікаў, Віталь Рымашэўскі. Журналіст БТ Андрэй Крывашэеў падчас фотаздымкі адвярнуўся
Адзін з пазоўнікаў, Віталь Рымашэўскі. Журналіст БТ Андрэй Крывашэеў падчас фотаздымкі адвярнуўся

У Першамайскім судзе Менску адбылося першае папярэдняе пасяджэньне працэсу па пазове сустаршыняў аргкамітэту партыі “Беларуская хрысьціанская дэмакратыя” Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага да Белдзяржтэлерадыёкампаніі і аглядальніка БТ Андрэя Крывашеева.


Падставай для пазову стаў сюжэт, паказаны 27 верасьня ў перадачы “Панарама тыдня” на 1-м тэлеканале. Аўтарам перадачы быў карэспандэнт Андрэй Крывашэеў. У ягоным сюжэце аргкамітэт БХД быў названы “мітычнай арганізацыяй”, а адносна яго лідэраў выказвалася шмат чаго, уключна з абвінавачваньнямі нібыта ў “махлярстве”. Сёньня ў судзе Андрэй Крывашэеў не пагадзіўся з пазовам Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага. Разам з прадстаўнікамі Белдзяржтэлерадыёкампаніі аўтар сюжэту казаў, што пэрсанальна нікога не абражаў, гаворка ішла пра “ўсю арганізацыю”. Карэспандэнт тлумачыў, што крыніцы ягонай інфармацыі вартыя даверу — ён знаходзіў яе ў інтэрнэце альбо браў камэнтары ў аўтарытэтных экспэртаў.

Паўла Севярынца на паседжаньні не было. Віталь Рымашэўскі ў канцы паседжаньня прапанаваў прадстаўнікам Белдзяржтэлерадыёкампаніі ўмовы, які назваў “міравым пагадненьнем”: гэта абвяржэньне абразьлівых, на яго думку, зьвестак, грашовая кампэнсацыя ў памеры 50 мільёнаў рублёў кожнаму з пазоўнікаў і пакрыцьцё судовых выдаткаў. Прадстаўнікі тэлебачаньня заявілі, што на такія ўмовы ня згодныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG