Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомы беларускі эканаміст, дырэктар цэнтру "Стратэгія" з Менску Леанід Заіка ўскладае адказнасьць за "нафтавы крызіс" на беларускі бок. У інтэрвію Радыё Свабода экспэрт тлумачыць: прычына непаразуменьняў – у імкненьні Менску карыстацца неабгрунтаванымі прэфэрэнцыямі на кошт расейскай нафты і атрымліваць звышпрыбыткі за кошт рээкспарту нафтапрадуктаў:


– З гэтага году пачынае працаваць Мытны саюз. І, вядома, у рамках Мытнага саюзу ўсе кошты і мыты павінны быць урэгуляваныя. Што да Беларусі, расейская пазыцыя такая – вылучаць Беларусі па унутраных коштах Расеі неабходныя для перапрацоўкі 6-7 млн. тонаў нафты. Але расейская вэрсія такая: Беларусь атрымлівае 7 млн. тонаў нафты, перапрацоўвае яе і можа прадаваць бэнзін і любое паліва на тэрыторыі Беларусі ўжо па расейскіх коштах. Гэта азначае тое, што ужо зь 1 студзеня мы маглі б купляць бэнзін на 30% таньней, чым дагэтуль. Я чакаў, што так і будзе. Таму што ў нас вялікая розьніца ў коштах на бэнзін. Літар бэнзіну ў Беларусі каштуе прыкладна 1 даляр, у Расеі – каля 70 цэнтаў. Таму гэта зусім разумнае і, я б сказаў, пэрспэктыўнае рашэньне.

беларускія нафтавыя бізнэсмэны і ўсё, хто круціцца побач з гэтым бізнэсам, паклалі б сабе ў кішэню 3 млрд. даляраў. Тут абсалютна ня йдзе гаворка пра бюджэт, пра беларускі народ!
Другое. Тое ж самае павінна было быць з газам, гэта значыць па ўнутраных коштах на газ. Тарыфы расейскія і беларускія павінны былі быць роўнымі. Пытаньне ў тым, што беларускае кіраўніцтва, тыя людзі, якія блізкія да нафтавага бізнэсу, яны выдатна памятаюць, што 3 гады таму Беларусь наогул не плаціла экспартных мытаў. Гэта дало магчымасьць расейскім і беларускім бізнэсмэнам зарабіць адначасова 3 млрд., паклаўшы іх сабе ў кішэню. Спрацавала памяць. Вырашылі ад Расеі патрабаваць ці прапанаваць прадаваць усю нафту бяз мытаў. У гэтым выпадку беларускія нафтавыя бізнэсмэны і ўсё, хто круціцца побач з гэтым бізнэсам, паклалі б сабе ў кішэню 3 млрд. даляраў. Тут абсалютна ня йдзе гаворка пра бюджэт, пра беларускі народ!

– Прадстаўнікі беларускіх перамоўшчыкаў казалі пра тое, што на іх робіцца беспрэцэндэнтны ціск з боку Расеі. Пра што можа ісьці гаворка?

лічу, што гэта абсалютна некарэктны, брыдкі ход з боку беларускага кіраўніцтва. Мы ня маем правоў на гэтыя 3 млрд. любой экспартнай мыты, якая належыць расейскаму народу
– Любая краіна, якая мае свае прыродныя багацьці, мае права ўключаць і канфіскоўваць рэнтавыя плацяжы. Гэта значыць, частка кошту гэтых прыродных багацьцяў ішла ў бюджэт, гэта значыць народу. Сапраўды, гэта добры жэст з боку Расеі. Яны 7 млн. тон нафты прапанавалі купляць бяз рэнтавых плацяжоў. Вядома, нафта ня ёсьць уласнасьцю беларускага народу. Таму няма чаго і патрабаваць усю нафту прадаваць бяз экспартнай мыты, гэта значыць бяз рэнтавых плацяжоў.

Але калі гаворыцца пра тое, што робіцца беспрэцэндэнтны ціск, гэта і ёсьць маніпуляцыя. Я сам беларус. Але лічу, што гэта абсалютна некарэктны, брыдкі ход з боку беларускага кіраўніцтва. Мы ня маем правоў на гэтыя 3 млрд. любой экспартнай мыты, якая належыць расейскаму народу. Расейцы кажуць: усю астатнюю нафту вы купляеце па сусьветных коштах – і яны маюць рацыю. Спытайма, а чаго, уласна кажучы, прэм'ер так баіцца купляць нафта па сусьветных коштах? Чаму прэзыдэнт баіцца, што два беларускія заводы, купляючы нафту па сусьветных коштах, апынуцца або нерэнтабэльнымі, або яны згалеюць? Гэта зусім дзіўная беларуская пазыцыя.


Поўны тэкст можна прачытаць ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG