Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка чакае сыгналу з Масквы


Уладзімер Сямашка

Уладзімер Сямашка

У Маскве знаходзіцца беларуская дэлегацыя для працягу перамоваў па ўмовах пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь. Пакуль што Беларусь і Расея не падпісалі адмысловай дамовы.


Дэлегацыя вылецела ў Маскву ўвечары 5 студзеня. У складзе дэлегацыі — кіраўнік канцэрну „Белнафтахім“ Валеры Казакевіч і намесьнік міністра эканомікі Анатоль Філонаў. Яны маюць намер канчаткова ўзгадніць пратакол аб унясеньні зьмяненьняў у міжурадавае пагадненьне ад 12 студзеня 2007 году.

Беларускі бок накіраваў адмысловыя пісьмовыя прапановы расейскаму боку. У выпадку ўзгадненьня экспэртамі канчатковага варыянту гэтага дакумэнту, сёньня ў Маскву гатовы накіравацца першы віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Ўладзімер Сямашка для падпісаньня гэтага дакумэнту.

Прэсавы сакратар беларускага ўраду Аляксандар Цімашэнка паведаміў "Свабодзе", што пакуль спадар Сямашка знаходзіцца ў Менску.
XS
SM
MD
LG