Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ТО ВОБЛАЧНА...


...то сонечна, то ветрана, то зацішна. Тэмпэратура: -14 — -4.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Першамайскім судзе Менску разглядаюць пазоў Віталя Рамашэўскага і Паўла Севярынца супраць БТ за паклёп.

У офісе Аб’яднанай Грамадзянскай партыі прэзэнтуюць чарговы зборнік "Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі". Пачатак: 13.00.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1946 нарадзіўся брытанскі гітарыст, сьпявак і кампазытар Сыд Барэт, заснавальнік і першы лідэр "Пінк Флойд", аднаго з найбольш славутых гуртоў у гісторыі рок-музыкі. Барэт пакінуў гурт у 1968, калі ягоныя экспэрымэнты з наркотыкамі давялі яго да псыхічнага расстройства. Барэт памёр у забыцьці ў 2006.

У 1975 памёр Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, дзеяч беларускай эміграцыі (нар. 1905).

У 2004 у Нью-Ёрку памёр беларускі паэт Янка Юхнавец (нар. 1921). Атрымаўшы юрыдычную адукацыю ў Нямеччыне, Юхнавец з канца 1950-х жыў у ЗША. Выдаў зборнікі паэзіі “Шорах моўкнасьці”, “Новая элегія”, “Калюмбы”.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Куцьця паводле старога стылю.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Каляды, якія мы забываем".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Крытык мой, ты не ўзьнясеш мяне
да лёту птушак у паднябёсах.
Паэтычнай шумнасьці ў воддалях Радзімы
ня было.
Хто яе паслухае на чужыне?"


Янка Юхнавец
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG