Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка даслаў першы ліст з калёніі


Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка

Ірына Бандарэнка, сястра зьняволенага прадпрымальніка, паведаміла «Свабодзе»: «Атрымала з Бабруйскай калёніі яд яго першыя лісты. Напісаў, што з карцэру яго перавялі ў атрад, што там вязьні яго добра сустрэлі, далі паесьці, падтрымалі маральна. Кажа, што зараз зь ім усё добра, чакае, калі яго перавядуць у Менск».

У кастрычніку Першамайскі суд Менску асудзіў былога кандыдата ў дэпутаты Нацыянальнага сходу Андрэя Бандарэнку на 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці — нібыта за крадзеж маёмасьці фірмы, якую ён стварыў. Андрэй Бандарэнка сваёй віны ў судзе не прызнаў. Прадпрымальнік мяркуе, што яго перасьледуюць за палітычную дзейнасьць.

15 сьнежня, калі Андрэй Бандарэнка ўжо знаходзіўся ў Бабруйскай калёніі, Менскі гарадзкі суд разгледзеў ягоную скаргу і адмяніў прысуд Першамайскага суду, пастанавіўшы, што там мусяць зноў разгледзець справу прадпрымальніка. Паводле адваката Зьмітра Лаеўскага, яшчэ ў сьнежні Андрэя Бандарэнку мусілі вярнуць у менскі сьледчы ізалятар:

«Вяртаньне майго падабароннага ў Менск зацягнулася нібыта з-за непаразуменьня паміж судамі. У гарадзкім судзе казалі, што адправілі справу, у Першамайскім — што яшчэ не атрымалі. Цяпер кажуць, што сапраўды затрымаліся з адпраўленьнем справы з-за сьвятаў. Пры гэтым і на рукі не выдаюць выпіску з судовай пастановы».

XS
SM
MD
LG