Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаў вяшчаньне дзіцячы праваслаўны канал


«Радость моя» —такую назыву атрымаў дзіцячы праваслаўны тэлеканал, прэзэнтацыя якога адбылася у Менску 4 студзеня, паведамляе БЕЛТА.

Намесьнік гэнэральнага дырэктара тэлеканала Ўладзімер Лапчанка паведаміў, што гэта сьвецкі канал, створаны праваслаўнымі вернікамі. Ён прапануе гледачам духоўна-асветніцкія, адукацыйныя і дзіцячыя праграмы.

Ягонай асаблівасцю зьяўляецца наследаваньне традыцый праваслаўнай царквы.

Асобныя тэматычныя блёкі тэлеканала «Радость моя» трансьлююцца на ўсю сетку тэлеканала «Союз», у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі. Зараз вядзецца абмеркаваньне магчымасьці трансьляцыі праграм на цэнтральных тэлеканалах Беларусі і Расіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG