Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь далучылася да Мытнага саюзу 4 студзеня


Аляксандар Лукашэнка нягледзячы на нафтавыя спрэчкі з Расеяй падпісаў законы аб ратыфікацыі пагадненьняў у рамках Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі.

Законы датычаць мэханізмаў функцыянаваньня Мытнага саюзу, мытных працэдур, мытных льгот. Усяго падпісана болей за 10 законаў.

Гэтыя нарматыўныя акты зьявіліся на Нацыянальным прававым партале, законы ўключаныя ў Нацыянальны рэестар прававых актаў 4 студзеня 2010 года.

Такім чынам, можна лічыць, што афіцыйна Беларусь далучылася да Мытнага саюзу. Раней у Менску называлі бессэнсоўным удзел Беларусі ў Мытным саюзе ў выпадку захаваньня Расеяй вывазнога мыта на нафту для беларускіх спажыўцоў.
XS
SM
MD
LG