Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Містэр Бін замяніў гішпанскага прэм’ера Запатэру


Шаноўныя чытачы, шмат цікавага часам адбываецца там, дзе нас няма, але ёсьць таленавітыя калегі-прафэсіяналы ці проста аматары з відэа- ці фатакамэрай. Пад новай рубрыкай будуць зьяўляцца матэрыялы зь іншых СМІ і блогасфэры, якія, на нашу думку, могуць быць цікавыя вам. Прысылайце прапановы – што варта апублікаваць на сайце svaboda.org – cвабода не бывае чужой!


ГЛЯДЗІ ГІШПАНСКАГА ПРЭМ'ЕРА І МІСТЭРА БІНА НА YOUTUBE

З-за слабых месцаў ў сыстэме бясьпекі сайту, прысьвечанага гішпанскаму старшынству ў Эўразьвязе, 4 студзеня на ім зьявілася фатаграфія камічнай пэрсанажа Містэра Біна, перадае Agence France-Presse.

Містэр Бін, ролю якога ўжо 20 гадоў выконвае брытанскі комік Роуэн Аткінсан, вітаў наведвальнікаў галоўнай старонкі знакамітай усьмешкай і словам "прывітаньне". Пасьля паведамленьня аб ўзломе многія карыстальнікі вырашылі ўпэўніцца ў падмене, у сувязі з чым вечарам у панядзелак сайт eu2010.es быў практычна не даступны.

Між тым прадстаўнік іспанскага ўраду падкрэсьліў, што сайт ня быў узламаны, як сьцьвярджалі гішпанскія СМІ. Невядомыя жартаўнікі-хакеры сапраўды падмянілі выяву галоўнай старонкі на твар брытанскага коміка, але на захаванасьці інфармацыі гэта не адбілася.

Жарты з нагоды падабенства прэм'ер-міністра Гішпаніі Хасэ Луіса Радрыгэса Запатэры і Містэра Біна ня новыя, адзначае агенцтва. Асабліва папулярна гэта параўнаньне ў апанэнтаў палітыка-сацыяліста.

Нагадаем, Гішпанія, якая ўжо чатыры разы станавілася на чале Эўразвязу, будзе старшынстваваць у ЭЗ да ліпеня 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG