Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія аўтамабільныя дылеры і імпарцёры фактычна прыпынілі сваю дзейнасьць. Аб гэтым БелаПАН заявіў кіраўнік Аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Міхневіч.

Паводле ягоных словаў, у сьнежні аўтадылеры распрадалі амаль усе свае запасы – некалькі тысяч машын. Цяпер многімі продаж прыпынены.

“Аўтадылеры проста не ведаюць правільнага мэханізму фармаваньня цаны на машыны. Інфармацыя на гэты конт супярэчлівая”,-- сказаў Міхневіч.

Таксама няма канчатковай яснасьці, як рабіць мытнае афармленьне машын ва ўмовах Мытнага саюза, якія нарматыўныя акты яшчэ дзейнічаюць, а якія страцілі сваю сілу.

З 1 студзеня Беларусь ўвайшла ў Мытны саюз і ў адносінах да юрыдычных асоб уведзеныя падвышаныя мыты на ўвоз аўтамабіляў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG