Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раманчук: Пагроза ідзе з буйных дзяржаўных банкаў


Нацыянальны банк

Нацыянальны банк

Нацыянальны банк Беларусі адклікаў у “Міжнароднага рэзэрвовага банку” ліцэнзію “па прыцягненьні грашовых сродкаў фізычных асобаў ва ўклады (дэпазыты), а таксама па адкрыцьці і вядзеньні банкаўскіх рахункаў фізычных асобаў”. Пра гэта сёньня паведаміла ўпраўленьне інфармацыі Нацбанку.

Падставай для такога рашэньня стала тое, што МРБ парушыў нарматыў бясьпечнага функцыянаваньня. Праўда, згодна з уласнай справаздачай, МРБ сродкаў фізычных асобаў наагул ня меў.

Кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук так пракамэнтаваў для “Свабоды” гэтае паведамленьне:

“МРБ — гэта маленькі банк, які не зьяўляецца праблемай для нашай банкаўскай сыстэмы. Магчыма, ад гэтага рашэньня панясуць нейкія страты акцыянэры банку. І ня больш за тое.

Значна горш тое, што адбываецца цяпер у буйных банках, кшталту “Беларусбанку” альбо “Аграпрамбанку”. Тут канцэнтруецца бальшыня ўкладаў насельніцтва. А ў гэтых банкаў не хапае ліквіднасьці. Пра гэта сьведчаць многія факты і заявы — у прыватнасьці, 30-га сьнежня Нацбанк перадаў гэтым двум банкам больш за 4 трыльёны рублёў. І менавіта гэта паказвае — пагроза для ўкладаў насельніцтва ідзе ня з дробных, а з буйных дзяржаўных банкаў”.
XS
SM
MD
LG