Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Віцебску – суд за мэмарыяльныя крыжы


Кастусь Смолікаў

Кастусь Смолікаў

А 14 гадзіне суд Віцебскага раёну пачне разьбіраць справу, ініцыяваную райпракуратурай супраць старшыні абласной суполкі Партыі БНФ Кастуся Смолікава.

Пракуратура вінаваціць спадара Смолікава ў самаўпраўстве – за ўсталяваньне крыжоў у лесе каля вёскі Паляі, дзе ў 1930-50-я гады адбываліся расстрэлы ахвяраў сталінізму.

Віцебскія апазыцыянэры пачалі ўсталёўваць крыжы ў гэтых мясьцінаў яшчэ 20 год таму. Невядомыя вандалы час ад часу нішчылі мэмарыяльныя сымбалі, аднак праз пэўны час тут зьяўляліся новыя. Сёлета ўвосень таксама зьніклі чатыры крыжы, і супрацоўнікі міліцыі ў адказ на заяву апазыцыянэраў заявілі, што вінаватых знайсьці немагчыма.

29 кастрычніка сябры партыі БНФ, руху “За свабоду”, прадстаўнікі іншых грамадзкіх аб’яднаньняў паставілі на ўзьлеску каля Паляёў пяць новых драўляных крыжоў. Пра гэта Кастусь Смолікаў паведаміў старшыні Варонаўскага сельскага выканкаму Юрыю Восіпаву — каб мясцовыя ўлады таксама не абыходзілі ўвагай самаробны мэмарыял. Аднак той прыгразіў апазыцыянэру судом і напісаў у пракуратуру заяву пра самаўпраўства на падведамаснай яму тэрыторыі.

Супраць Кастуся Смолікава завялі адміністрацыйную справу паводле артыкула 23.39. Пакараньне паводле гэтага артыкулу – штраф памерам ад 2-х да 10-ці базавых велічынь ( ад 70-ці да 350-ці тысяч рублёў).

XS
SM
MD
LG