Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Маладому Фронту" не даюць залю для зьезду


Кіраўніцтва Менскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў (ІВВ) не атрымала дазвол Менгарвыканкаму на арэнду памяшканьня для правядзеньня ўстаноўчага зьезду "Маладога Фронту". Менгарвыканкам зьяўляецца саўладальнікам Міжнароднага адукацыйнага цэнтра.

Пра адмову паведаміла прэсавая служба арганізацыі. Усяго было пададзена 10 заяваў у розныя менскія установы, якія маюць залі, для правядзеньня зьезду МФ. Пакуль ніхто згоды ня даў.


На апошнім Сойме "Маладога Фронту" было прынятае рашэньне аб правядзеньні напрыканцы студзеня ўстаноўчага зьезду для падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі.

З 2000 году "Маладому Фронту" 5 раз адмаўлялі ў рэгістрацыі ў Беларусі, у 2007 годзе арганізацыі была зарэгістраваная ў Чэхіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG