Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ф.Вячорку выпісваюць, каб не дапусьціць да онлайн-канфэрэнцыі на Свабодзе


Франка Вячорку тэрмінова выпісваюць са шпіталя. Хлопец паведаміў “Свабодзе”, што да яго прыйшла загадчыца аддзяленьня і патлумачыла прычыну тэрміновай выпіскі.


Франак паведаміў, што рашэньне было прынятае пасьля таго, як яны ўбачылі на сайце Радыё Свабода абвестку пра ягоны ўдзел у онлайн-канфэрэнцыі. Яму сказалі, што, калі б ён”сядзеў ціха”, то прабыў бы ў шпіталі да канца тыдня.

Перад выпіскай Франак Вячорка пасьпеў адказаць на частку пытаньняў, якія даслалі яму ўдзельнікі онлайн-канфэрэнцыі на вэб-сайце Свабоды. Потым мабільны тэлефон быў адключаны.

Прачытаць адказы можна ТУТ.

Франак Вячорка трапіў у мазырскі шпіталь разам зь некалькімі салдатамі з дыягназам кароста. Гэта адбылося літаральна праз пару тыдняў пасьля выпіскі са шпіталю пасьля грыпу. Хлопец казаў, што прычынай каросты стала антысанітарыя, адсутнасьць гарачай вады і абыякавае стаўленьне да здароўя салдатаў з боку камандаваньня часткі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG