Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полацкую ГЭС пабудуюць расейцы


Віцебскае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электраэнэргіі “Віцебскэнэрга” і расейскае ААТ “Зьнешнеэканамічнае аб’яднаньне “Тэхнапрамэкспарт”” падпісалі дамову на будаўніцтва гідравузла Полацкай ГЭС, паведамляе БелТА са спасылкай на намесьніка генэральнага дырэктара “Віцебскэнэрга” Уладзімера Дзіклава.


Паводле ўмоваў кантракту, гідравузел Полацкай ГЭС магутнасьцю 22 МВт будзе пабудаваны на рацэ Заходняя Дзьвіна да 2014 году. Кошт працы паводле кантракту складзе каля 100 мільёнаў даляраў. Паводле прапановы расейскага “Тэхнапрамэкспарт”, гідраагрэгаты для будаўніцтва станцыі будзе пастаўляць чэская кампанія Mavel.

Будаўніцтва Полацкай ГЭС зьяўляецца першым этапам у пабудове чатырох гідраэлектрастанцый на Заходняй Дзьвіне. У яго павінная ўвайсьці Віцебская, Бешанковіцкая, Полацкая і Верхнядзьвінская ГЭС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG