Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь заняла першае месца сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты ў 2009 годзе.


Пра гэта сьведчыць праведзены БелаПАН аналіз курсаў на 31 сьнежня 2008 года і 31 сьнежня 2009 года.


Паводле вынікаў пяці і дзевяці месяцаў мінулага года Беларусь знаходзілася на другім месцы (наперадзе быў Таджыкістан), дзесяці месяцаў — на чацьвёртым (Таджыкістан, Армэнія, Казахстан), у астатнія пэрыяды — на першым.



У першую тройку ўвайшлі Беларусь, дзе за год афіцыйны курс даляра ЗША ўзрос на 30,14% (з 2.200 да 2.863 рублёў), Таджыкістан — на 26,63% (з 3,4519 да 4,3710 самоні) і Армэнія — на 23,20% (з 306,73 да 377,89 драма).

Далей ідуць Казахстан — 22,85% (са 120,77 да 148,36 тэньге), Малдова — 18,28% (з 10,4002 да 12,3017 лея), Кыргызстан — 11,86% (з 39,4181 да 44,0917 сома), Узбэкістан — 8,5% (з 1.393,0 да 1.511,4 сума), Украіна — 3,7% (з 7,700 да 7,985 грыўны), Расея — 2,94% (з 29,3804 да 30,2442 рубля), Грузія — 1,13% (з 1,6670 да 1,6858 лары) і Азэрбайджан — 0,26% (з 0,8010 да 0,8031 маната).

Не зьмяніўся курс у Туркмэністане (2,85 маната).

У Латвіі курс даляра зьнізіўся на 1,21% (з 0,495 да 0,489 лата), Літве — на 1,86% (з 2,4507 да 2,4052 літа), Эстоніі — на 2,16% (з 11,1052 да 10,8653 кроны).

У 2008 годзе Беларусь заняла дзевятае месца сярод краін СНД і Балтыі па тэмпах росту афіцыйнага курсу долара да нацыянальнай валюты (на 2,33%).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG