Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастаўкі нафты ў Беларусь адноўленыя з 3 студзеня


Пастаўкі расейскай нафты на беларускія НПЗ з 3 студзеня ажыцьцяўляецца ў адпаведнасьці з заключанымі раней кантрактамі – заявіў БелТА начальнік управы каардынацыі сыравінных паставак канцэрну “Белнафтахім” Сяргей Астапец.


“Нафту мы своечасова аплацілі да Новага года, зараз гэтыя кантракты выконваюцца. Заводы працуюць”,-- заявіў Сяргей Астапец.

Апрача таго рэзэрвуары “Нафтану” і Мазырскага НПЗ цалкам запоўненыя нафтай. Паводле словаў Астапца, загрузка беларускіх НПЗ зьяўляецца аптымальнай. Дзейныя кантракты на пастаўкі нафты забясьпечаць працу беларускіх НПЗ цягам трох тыдняў.

“Як толькі расейскія нафтавыя кампаніі адновяць працу пасьля калядных канікул, заключэньне кантрактаў прадоўжыцца”,-- заявіў Сяргей Астапец.

Аднак умовы паставак расейскай нафты ў Беларусь у 2010 году пакуль не ўрэгуляваныя, працягваюцца перамоўны працэс наконт выкарыстаньня экспартнага мыта на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG