Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Утрыманьне актывістаў у міліцыі МУС лічыць звычайнай практыкай


Наста Палажанка

Наста Палажанка

Намесьніца лідэра “Маладога фронту” Наста Палажанка і актывіст арганізацыі Андрусь Ляўковіч атрымалі адказ зь Міністэрства ўнутраных спраў.

Маладафронтаўцы зазначылі, што традыцыйна ім паведамілі аб тым, што ў дзеяньнях супрацоўнікаў міліцыі не было складу парушэньня заканадаўства.

Наста Палажанка зьвярнулася са скаргай на міліцыянтаў пасьля таго, як яе 7 лістапада затрымалі каля пад’езду дому, завезьлі ў міліцыю і там трымалі 5 гадзінаў. Сваякам і сябрам Насты міліцыянты не давалі ніякай інфармацыі аб тым, дзе знаходзіцца дзяўчына.

Андруся Ляўковіча затрымалі ў пад’езьдзе дому на Гарадзеншчыне, дзе хлопец зьбіраў подпісы ў рамках кампаніі ў падтрымку беларускай мовы. Юнака трымалі некалькі гадзінаў у пастарунку. Пасьля таго, як па яго прыйшлі бацькі, міліцыянты правялі так званую “тлумачальную размову” зь імі. Усе друкаваныя матэрыялы, якія знайшлі ў Андруся, супрацоўнікі міліцыі пакінулі сабе.

Маладафронтаўцы паведамляюць, што гэта ня першы адказ з МУС, калі кіраўніцтва ня бачыць ніякіх прыкметаў злоўжываньня з боку сваіх падначаленых.
XS
SM
MD
LG