Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З “Новага жыцьця” хочуць спагнаць 90 000 даляраў


Вернікі-пратэстанты царквы “Новае жыцьцё” атрымалі сёньня ліст зь менскага Камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя з прапановай прыйсьці для разгляду адміністрацыйнай справы паводле артыкулу 15.11 (нанясеньне шкоды прыродзе).

У позьве было пазначана, што ў пробах глебы, якія былі ўзятыя ў сьнежні на тэрыторыі царквы, знайшлі сьляды нафтапрадуктаў. За такое парушэньне трэба будзе заплаціць штраф 262 798 725 рублёў.

Да таго ж, як сказана ў лісьце, супрацоўнікі Камітэту заўважылі, што каля будынку царквы быў зьняты ўрадлівы слой глебы. За гэта прадугледжаны таксама вялікі штраф.

Юрыст царквы Сяргей Луканін паведаміў “Свабодзе”, што ліст — рэакцыя ўладаў на рэзалюцыю Эўрапарлямэнту.

Ён прыгадаў, што супрацоўніцы Камітэту прыродных рэсурсаў сапраўды былі ў сьнежні каля будынку царквы. Яны бралі пробы з праезнай часткі дарогі. Калі ў іх спыталіся, чаму менавіта адтуль, яны адказалі, што вернікі самі павінны здагадацца.

Сяргей Луканін паведаміў, што ўлады такім чынам спрабуюць прымусіць вернікаў адмовіцца ад свайго будынку.

Юрыст “Новага жыцьця” зазначыў, што штраф у 90 000 даляраў — занадта вялікая сума для царквы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG