Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея без дамоваў працягвае транзыт нафты празь Беларусь


Ігар Сечын

Ігар Сечын

Віцэ-прэм’ер Расейскай Фэдэрацыі Ігар Сечын падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Уладзімерам Пуціным паведаміў: “Мы працягваем транзыт бесьперашкодна ў бок заходнеэўрапейскіх спажыўцоў, і ўчора пачаліся адгрузкі на беларускія НПЗ: на Наваполацкі НПЗ — каля 100 тысяч тон нафты, і 78 тысяч нафты на Мазырскі НПЗ таксама пачалі адгружаць”.

Як паведамляе агенцтва Інтэрфакс, Уладзімер Пуцін нагадаў пра тое, што дагэтуль дзейнічаў ільготны парадак паставак нафты ў Беларусь, паводле якога расейскі бок саступаў у цане, а беларускі бок плаціў 36% ад стандартнага мыта на нафту.

Ігар Сечын паведаміў, што пакуль ідзе падрыхтоўка дамоўленасьцяў. Ён дадаў, што гэта не павінна ўплываць на пастаўкі нафты на Захад.
XS
SM
MD
LG