Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы пра транзыт электраэнэргіі пройдуць 11-12 студзеня


Расейская кампанія “Інтэр РАО” накіравала беларускаму боку прапановы наконт умоваў транзыту электраэнэргіі. Але адказу пакуль не атрымала. Наступны раўнд перамоў пройдзе 11-12 студзеня.


“Інтэр РАО” дзейнічае строга ў межах падпісаных раней пяцігадовых дамоўленасьцяў па экспарце-імпарце электраэнэргіі”, — адзначыў суразмоўца РИА Новости.

Раней, 4-га студзеня, прадстаўнікі “Белэнэрга” казалі, што, магчыма, будзе спынены транзыт расейскай электраэнэргіі ў Калінінградзкую вобласьць праз тэрыторыю Беларусі:

“Да гэтага часу расейскія энэргетычныя кампаніі (…) не ўзгаднілі зь беларускім бокам умовы транзыту электраэнэргіі па тэрыторыі Беларусі для энэргазабесьпячэньня спажыўцоў Калінінградзкай вобласьці і для камэрцыйных паставак у краіны Балтыі”.
XS
SM
MD
LG