Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафтавая вайна – спараджэньне палітыкі Крамля і Менску


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

“Нафтавая вайна, якая разгарнулася паміж Расеяй і Беларусьсю, ёсьць спараджэньнем палітыкі, якое вяло кіраўніцтва двух дзяржаваў”, -- лічыць старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.


Сёньня, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода пра палітычную ацэнку гэтай падзеі, спадар Лябедзька сказаў: 8-9 мільярдаў даляраў, якія Расея штогод выдаткоўвала для падтрымкі рэжыму Лукашэнкі, прывялі яе ў тупік. А Лукашэнка са свайго боку ўвесь гэты час вылучаў нерэальныя праекты, таму абодва бакі ўвайшлі ў лягічнае супрацьстаяньне. Выхад, на думку палітыка, з гэтай сытуацыі толькі адзін – патрэбная перазагрузка беларуска-расейскіх дачыненьняў.

На думку эканаміста, намесьніка старшыні АГП Льва Марголіна, нафтавая вайна паказвае, што Расея ня хоча больш даваць прэфэрэнцыяў для Беларусі. Крэмль ставіць ультыматум: аддайце хоць бы палову, а яшчэ лепш – цалкам “Нафтан” – і тады будзеце атрымліваць нафту па больш танных коштах. Калі ж гэтага не адбудзецца, значыць, ня будзе і прэфэрэнцый: “Пакуль Беларусь не аддасьць сваю маёмасьць Расеі, яна ня будзе мець ніякіх палёгкаў па коштах”, -- перакананы спадар Марголін.
XS
SM
MD
LG