Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выпушчаная спэцыяльная даведка для беларускіх прадпрымальнікаў


Віктар Гарбачоў
Віктар Гарбачоў

Накладам 45 тысяч асобнікаў напачатку студзеня надрукаваная адмысловая памятка для прадпрымальнікаў Беларусі. Пра гэта сёньня паведаміў кіраўнік арганізацыі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў.

Ён удакладніў, што гэтая даведка скіраваная супраць злоўжываньняў падчас правядзеньня розных праверак. У ёй дадзеныя рэальныя парады, як трэба паводзіць сябе ў часе рэйдаў кантралёраў, таксама ўказваюцца апэратыўныя тэлефоны Дзяржкамітэту кантролю ды іншых арганізацый, па якіх прадпрымальнікі могуць паведаміць пра парушэньні іхных правоў падчас такіх праверак.

Віктар Гарбачоў лічыць, што гэта дасьць магчымасьць прадпрымальнікам найхутчэй адрэагаваць на парушэньне іхных правоў і больш кваліфікавана іх абараняць. Ён таксама дадаў: нягледзячы на тое, што ўлады абяцалі ў 2010 годзе адысьці ад прывязкі да эўра пры здыманьні арэндай платы, на самой справе прывязкі да беларускага рубля не адбылося дагэтуль. Па-ранейшаму ўсе разьлікі ідуць у эўра і ўжо пайшлі першыя сыгналы з рэгіёнаў, што арэндныя кошты пачалі нават павялічвацца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG