Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Менск абвяргае спыненьне паставак расейскай нафты


Прэсавая сакратарка канцэрну “Белнафтахім” Марына Касьцючэнка абвергла інфармацыю агенцтва Reuters аб спыненьні паставак расейскай нафты двум беларускім НПЗ. Агенцтва спасылалася на ананімных прадстаўнікоў расейскіх нафтатрэйдэраў.

“Гэтая інфармацыя непраўдзівая, нафта паступае, заводы працуюць паводле звычайнага графіку”,-- заявіла Марына Касьцючэнка.

Апрача таго, паводле спадарыні Касьцючэнка на заводах ёсьць запасы сыравіны.

Перамовы аб умовах паставак расейскай нафты ў Беларусь у 2010 годзе працягваюцца, у іх бяруць удзел прадстаўнікі канцэрну “Белнафтахім”,-- паведаміла прэсавая сакратарка кампаніі Марына Касьцючэнка.
XS
SM
MD
LG