Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Прастытутка Оля” даслала ліст Паўлу Севярынцу


Павал Севярынец

Павал Севярынец

Лідэр БХД Павал Севярынец атрымаў на сьвяты праз электронную пошту ліст ад “прастытуткі Олі”, якая месяц таму абвінаваціла аднаго з сузаснавальнікаў БХД Георгія Дзьмітрука ў запазычанасьці нібыта за пэўныя “паслугі”.

Вось некаторыя вытрымкі з ліста, разасланага прэс-службай БХД (захаваныя мова і правапіс арыгіналу)

"Павел. Пишу в надежде на взаимность. Георгий из Бреста о тебе много рассказал. Что ты порядочный человек особенно. Что ты чесный и добрый и даже муху никогда не обидел. Деньги для тебя не главное… А деньги что не заплатил Жора мне не такие радосные и уже не надо. Давай встретимся, позвони мне пожалуста по телефону 80295082541. Перед тобой Паша готова покаяться и даже свои видео-фильмы с Жорой зжечь. Оля"

Павал Севярынец лічыць, што гэта чарговая правакацыя КДБ, а значыць “БХД добра дапякла гэты рэжым”:

“І сьмех, і грэх. З гэтае пісулькі надта ужо яўна тырчаць гэбэшныя рожкі і капытцы. Спачатку суд у Наваградку 29-30 сьнежня, пад Новы год, потым позва на Раство 6 студзеня, цяпер вось такое “віншаваньне” на Дзень народзінаў”.

Нагадаем, 1 сьнежня сфальшаваныя аўдыёзапіс супраць сустаршыні БХД Георгія Дзьмітрука зьявіўся на адным з форумаў у Байнэце, а таксама быў разасланы большасьці інфармацыйных рэсурсаў. “Дзяўчаты”, якія падпісаліся як прадстаўніцы “древней профессии Оля, Лена и Оля”, абвінавацілі Дзьмітрука ў запазычанасьці нібыта за пэўныя “паслугі”.

Георгій Дзьмітрук запрасіў “дзяўчынак” на прэс-канфэрэнцыю БХД 2 сьнежня, аднак туды так ніхто і не прыйшоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG