Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Новы год — позва ў суд


Кастусь Смолікаў ля крыжоў у Паляях.

Кастусь Смолікаў ля крыжоў у Паляях.

Акурат напярэдадні сьвятаў старшыня Віцебскай абласной суполкі БНФ Кастусь Смолікаў атрымаў позву ў суд Віцебскага раёну.

У позьве напісана, што 5 студзеня спадар Смолікаў мусіць зьявіцца на разбор справы пра ягонае самаўпраўства: паводле рашэньня пракуратуры супраць яго завялі крымінальную справу за ўсталяваньне крыжоў на месцы масавых расстрэлаў каля вёскі Паляі пад Віцебскам.

Драўляныя крыжы ў гэтых мясьцінах віцебскія грамадзкія актывісты ставілі яшчэ з 1990-х гадоў. Сёлета ўвосень памятныя сымбалі нехта зьнішчыў, і супрацоўнікі міліцыі цьвердзяць, што вінаватых знайсьці немагчыма.

29 кастрычніка сябры партыі БНФ, руху «За свабоду», прадстаўнікі іншых грамадзкіх аб’яднаньняў паставілі на ўзьлеску каля Паляёў пяць новых драўляных крыжоў. Пра гэта актывісты паведамілі старшыні Варонаўскага сельскага выканкаму Юрыю Восіпаву — каб мясцовыя ўлады таксама не абыходзілі ўвагай самаробны мэмарыял у памяць пра загіблых у 1930-50 гады землякоў. Аднак чыноўнік прыгразіў Кастусю Смолікаву судом і зьвярнуўся з заявай у пракуратуру, каб актывіста пакаралі.

XS
SM
MD
LG