Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакеісты клюбу “Дынама” (Менск), перамогшы ў апошні дзень 2009 году швайцарскі “Давос”, заваявалі Кубак Шпэнглера, трафэй найстарэйшага ў сьвеце клюбнага турніру.



Па дарозе да фіналу менскія “зубры” прайгралі гаспадарам – клюбу “Давос” – 2:3, а пасьля выйгралі ўсе астатнія матчы – з “Адлерам” (Мангайм, Нямеччына) 2:1, з чэмпіёнам Чэхіі “Энэргіяй” (Карлавы Вары), і з камандай, складзенай з канадцаў, якія гуляюць за эўрапейскія клюбы – 4:3.

І вось, у фінале дынамаўцы ўзялі ў “Давоса” рэванш за паразу на пачатку турніру – 3:1, прычым апошняя шайба ўляцела ў пустую брамку швайцарцаў, калі яны на апошняй хвіліне замянілі брамніка шостым палявым гульцом.

Кубак Шпэнглера – найстарэйшы ў сьвеце міжнародны клюбны хакейны турнір, які ад 1923 году штогод праводзіцца ў швайцарскім горадзе Давосе ў прамежку паміж Калядамі і Новым Годам. У ім традыцыйна бярэ ўдзел мясцовая каманда “Давос” (узмоцненая найлепшымі гульцамі чэмпіянату Швайцарыі) і зборная Канады (звычайна складаецца з канадзкіх гульцоў, якія выступаюць у эўрапейскіх клюбах).
XS
SM
MD
LG