Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Былы сьледчы Воўчак: Усю дзейнасьць Навумава цяпер правяраюць


Уладзімер Навумаў

Уладзімер Навумаў

Паводле крыніц ў праваахоўных органах, вядзецца татальная праверка ўсёй дзейнасьці Ўладзімера Навумава за апошнія гады: як на пасадзе міністра ўнутраных спраў, якую ён пакінуў у сакавіку, гэтак і на пасадзе кіраўніка фэдэрацыі хакею.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў былы сьледчы пракуратуры Алег Воўчак. Паводле Алега Воўчака, асабліва пільна правяраюцца асабістыя фінансавыя справы, у тым ліку пабудова катэджу ў Менску.

«Гэта пакуль чалавек пры пасадзе, ён думае, што ў яго магчымасьці не абмежаваныя, а як сыходзіць з пасады, дык становіцца простым чалавекам, зь якім могуць абысьціся вельмі жорстка. Мае крыніцы кажуць, што Навумаву могуць нагадаць у тым ліку справу Аўтуховіча, якая ўзьнікла зусім неабгрунтавана і якой фактычна вышэйшае кіраўніцтва краіны «падставілі».
Навумаву могуць нагадаць у тым ліку справу Аўтуховіча, якая ўзьнікла зусім неабгрунтавана і якой фактычна вышэйшае кіраўніцтва краіны «падставілі».


Нагадаем, у сярэдзіне сьнежня Ўладзімер Навумаў нечакана пайшоў у адстаўку з пасады кіраўніка фэдэрацыі хакею, між тым як раней заяўляў, што зьбіраецца падрыхтаваць базу для правядзеньня ў Беларусі чэмпіянату сьвету па хакеі ў 2014 годзе. Паводле зьвестак, якія зьявіліся ў канцы сьнежня, Уладзімер Навумаў нібыта плянуе пераехаць ў Маскву і працаваць у «ВТБ-Банку».

Сам Уладзімер Навумаў гэтыя зьвесткі не камэнтуе, як і тое, што праваахоўныя органы вядуць праверку ягонай дзейнасьці. Незалежныя назіральнікі не выключаюць, што супраць былога міністра ўнутраных спраў і кіраўніка службы аховы Лукашэнкі вядуць барацьбу вельмі ўплывовыя асобы ў атачэньні кіраўніка дзяржавы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG