Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Банкі Расейскай Фэдэрацыі далі Міністэрству фінансаў Беларусі крэдыт агулам на 6 мільярдаў расейскіх рублёў. Пра гэта гаворыцца ў адмысловым паведамленьні «Сбербанку» Расеі.

У ліку крэдытораў — уласна «Сбербанк», дзяржаўная карпарацыя «Банк разьвіцьця зьнешнеэканамічнай дзейнасьці, «Газпромбанк» і «Альфа-банк». Агентам па крэдыце прызначаны «Сбербанк», тэрмін крэдыту акрэсьлены больш як на адзін год.

У паведамленьні таксама гаворыцца, што Беларусь ёсьць важным гандлёва-эканамічным партнэрам Расеі: «Сындыкаваны крэдыт Беларусі, узычаны вядучымі расейскімі банкамі, будзе накіраваны на разьвіцьцё інтэграцыйных і каапэратыўных сувязяў паміж двума краінамі, садзейнічаць устойліваму росту эканомікі Рэспублікі Беларусь».

Нагадаем, што пляны на аказаньне Беларусі крэдытнай дапамогі былі агучаныя падчас нядаўняга візыту ў Менск кіраўніка «Сбербанка» Германа Грэфа. Напачатку сьнежня «Сбербанк» стаў уласьнікам 93% акцый «Белпрамбудбанку».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG