Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны выпусьціла насьценны каляндар на 2010 год. Ён прысьвечаны 600-годзьдзю перамогі аб’яднаных войскаў Вялікага княства Літоўскага над рыцарамі Тэўтонскага ордэну, якое будзе адзначацца налета 15 ліпеня.

На календары — рэпрадукцыя графічнага аркуша мастака Міхася Басалыгі, прысьвечанага гістарычнай перамозе, якая на пяць стагоддзяў спыніла заваёўніцкія паходы нашчадкаў тэўтонскіх рыцараў на землі былога ВКЛ.

Адметнасьць календара ў тым, што ён мае падказкі жыхарам тых беларускіх рэгіёнаў, якія маюць асаблівае права і гонар сьвяткаваць вялікую перамогу. На ім пададзеныя назвы ўсіх беларускіх гарадоў, якія выставілі пад Грунвальд свае баявыя харугвы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG