Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакейнае “Дынама” — у фінале клюбнага эўратурніру “Кубак Шпэнглера”


Менскае «Дынама» трапіла ў фінал самага старога хакейнага клюбнага турніру «Кубак Шпэнглера», які гэтым днямі праходзіць у швайцарскім Давосе. Сёньня выхаванцы Аляксандра Андрыеўскага нечакана нават для спэцыялістаў перамаглі фаварытаў спаборніцтва — каманду Канады, складзеную з хакеістаў, якія выступаюць за эўрапейскія клюбы.

«Дынамаўцам» удалося перамагчы зь мінімальным лікам 4:3, хоць пад канец гульні здавалася, што пазьбегнуць дадатковага часу будзе складана.

Такім чынам, з 6 пунктамі «Дынама» займае першы радок, на 2 ачкі апярэджваючы нямецкі «Мангейм», гаспадароў пляцоўкі — швайцарскі «Давос», а таксама канадцаў. У хвасьце — чэская «Энэргія», якую напярэдадні беларусы разграмілі зь лікам 8:0.

У заўтрашнім фінале менскаму «Дынама» будзе супрацьстаяць пераможца пары «Давос» — «Мангейм». Гэты матч адбудзецца сёньня а 21:15 па менскім часе, жывы этэр — на канале «Eurosport 2».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG