Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: выйграе Пётар Марцаў выбары — будзе прэзыдэнтам, гарантую


Сёньня ў размове з журналістамі Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў, што бліжэйшым часам аддаваць уладу нікому не зьбіраецца.

Аднак на прыкладзе заснавальніка “Беларускай дзелавой газэты” Пятра Марцава паабяцаў, што наступным прэзыдэнтам Беларусі будзе той, хто “выйграе выбары”:

“Заўважылі, што ўжо нават апазыцыя мяне не папракае ў тым, што, маўляў, Лукашэнка прадасьць сувэрэнітэт і незалежнасьць. Памятаеце гэты папулярны выраз? А я заўсёды казаў: паслухайце, супакойцеся. Самы зацікаўлены чалавек у тым, каб дзяржава наша была сувэрэнная і незалежная — я, прэзыдэнт краіны. Ня толькі таму, што я за гэта адказваю ў сілу свайго становішча.

Дарэчы расейцы мяне па-іншаму папракалі: ды ну, няўжо Лукашэнка ўладу калі-небудзь аддасьць? Я сяджу, гляджу на іх і думаю: Божа мой, а каму я павінен аддаць гэтую ўладу? Мне што, вы далі гэтую ўладу дзеля таго, каб я яе камусьці аддаў? Калі хтосьці марксізм-ленінізм уважліва вывучаў, дзядуля Ленін калісьці казаў: толькі тады ўлада чагосьці вартая, калі яна ўмее абараняцца. Таму нікому я нічога не зьбіраюся аддаваць, ніякіх паўнамоцтваў перадаваць — усё ў Канстытуцыі прапісана, народ прагаласаваў за яе. Таму насамрэч Лукашэнка нікому не зьбіраецца аддаваць уладу. Тым больш за межы нашай краіны. Выйграе Пётар Марцаў у сакавіку ці ў якім там месяцы 2011 году выбары — будзе прэзыдэнтам, гарантую. Прайграе — трэба зьмірыцца. Прабач, Пётар, я ж не вінаваты, што ты сеў наўпрост пад экранам…”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG