Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паводле Жана-Франсуа Жульяра, генэральнага сакратара праваабарончай арганізацыі "Рэпартэры бязь межаў", сёлета на сьвеце загінулі 76 журналістаў. У параўнаньні з папярэднім годам, гэты лік вырас на 16 чалавек.


Найбольшая колькасьць журналістаў у 2009 годзе загінула на Філіпінах (33), потым у Самаліі (9), Расеі (9) і Пакістане (9).

Жульяр сказаў агенцтву AFP, што сёлета пабольшаў лік выкрадзеных журналістаў (33 супраць 29 у 2008) ды тых, хто сутыкнуўся з нападамі або пагрозамі (1456 супраць 929).

Галоўнай пагрозай для журналістаў у сьвеце, паводле Жульяра, зьяўляюцца ваенныя дзеяньні ды перадвыбарныя і пасьлявыбарныя пэрыяды ў краінах зь неразьвітай дэмакратыяй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG