Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканаміст: структурныя рэформы ў Беларусі далёкія ад стандартаў МВФ


Зьміцер Крук

Зьміцер Крук

Аляксандар Лукашэнка схільны лічыць, што браць замежныя крэдыты ў цяперашняй сытуацыі цалкам апраўдана. Аднак, як кажа эканаміст Зьміцер Крук, пазыкі, якія шчодра сыпаліся ад міжнародных фінансавых структураў цягам 2009 году, у наступным годзе могуць быць скарочаныя:


“Прыкладам, місія МВФ таксама будзе ацэньваць і паказьнікі, якія зьвязаныя з так званымі структурнымі рэформамі. І якраз тут сытуацыя не такая зразумелая. Таму што калі казаць пра макраэканамічныя паказьнікі, то так, тут спрачацца няма з чым, яны сапраўды выкананыя. Але што тычыцца структурных рэформаў, то ёсьць пэўныя пытаньні. І таму як ацэніць МВФ гэта ў наступны раз выкананьне структурных пераўтварэньняў – а наступная місія будзе ў студзені ці ў лютым – пакуль невядома. Але сытуацыя, на мой погляд, можа выклікаць пэўныя пытаньні”.
XS
SM
MD
LG