Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марголін: 500 даляраў можна дасягнуць толькі калі рэзка вырастуць цэны


Леў Марголін

Леў Марголін

Сёньня Аляксандар Лукашэнка на сваёй прэсавай канфэрэнцыі так выказаўся наконт заробкаў беларусаў у 2010-м годзе: “У нас ёсьць абавязак давесьці сярэдні заробак да 500 даляраў. Гэтая лічба для нас сьвятая. Яна была ўхваленая на Ўсебеларускім сходзе 5 гадоў таму. Пэнсіі таксама павінны вырасьці на 8—10 працэнтаў”.

Эканаміст Леў Марголін камэнтуе гэтае выказваньне для нашага радыё:

"Сярэдняга заробку ў 500 даляраў, на мой погляд, можна дасягнуць толькі ў адным выпадку – калі рэзка вырастуць цэны. Калі, напрыклад, бохан хлеба будзе каштаваць 2 даляры, а кіляграм цукру – 5 даляраў. Вось тады можа быць заробак і 500 даляраў. Іншага выйсьця няма".
XS
SM
MD
LG