Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня А.Лукашэнка на сваёй прэс-канфэрэнцыі заявіў, што ў Беларусі існуе роўнасьць беларускай і расейскай моваў: “Моўныя пытаньні раз і назаўсёды ў краіне вырашаныя, прынамсі, пакуль я буду прэзыдэнтам. Мы гэта адназначна вырашылі на рэфэрэндуме, і я ня буду ніякіх зьменаў уносіць”.


Старшыня Таварыства беларускай мовы (ТБМ) Алег Трусаў так камэнтуе для "Свабоды" гэтае выказваньне:

"Дай Бог, каб усё было вырашана паводле рэфэрэндуму. Бо там казалася пра рэальнае двухмоўе. І калі чалавек хоча зрабіць так, як было на рэфэрэндуме, то двухмоўе павінна быць сапраўдным, а не папяровым. Таму што тое, што робіцца ў Беларусі, ніяк вынікам рэфэрэндуму не адпавядае: няма роўнасьцей моваў, а ёсьць перавага мовы адной – ня нашай".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG