Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінус шэсьць мільярдаў даляраў


Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі за студзень – лістапад 2009 году склала 6 мільярдаў 376,2 мільёнаў даляраў.


Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэту, перадае БелаПАН. За гэты ж пэрыяд 2008 году гэты паказчык складаў 5 мільярдаў 630,6 мільёнаў даляраў.

У студзені – лістападзе 2009 году аб'ём замежнага гандлю таварамі паменшыўся на 34,1% параўнальна з аналягічным леташнім пэрыядам і склаў 44 мільярды 487,2 мільёнаў даляраў. За 11 месяцаў гэтага году экспарт паменшыўся на 38,4% да 19 мільярдаў 60,6 мільёнаў даляраў, імпарт — на 30,4% (да 25 мільярдаў 427,2 мільёнаў).

Сальда ў гандлі з краінамі СНД склалася адмоўнае ў памеры 7 мільярдаў 916,7 мільёнаў даляраў. Сальда ў гандлі з Расеяй склалася адмоўнае на ўзроўні 8 мільярдаў 947,2 мільёнаў даляраў. Замежнагандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа паменшыўся на 32,7% і склаў 19 мільярдаў 767,3 мільёнаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG