Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваем Дзень блогера на нашым сайце ў новым 2010 годзе. Эксклюзіўныя пасты, тэксты і здымкі, аўтарскія адказы на балючыя пытаньні. Чытаем, спрачаемся, пашыраем свабоду разам!


ДЗЕНЬ БЛОГЕРА - 2009


Удзельнікі “Дня блогера” расказваюць, чым запомніўся 2010 год для іх асабіста, для Беларусі і для сьвету. За зьмену ходу гісторыі рэдакцыя адказнасьці не нясе.

Прагнозы надвор’я

2010 год у першую чаргу запомніўся тым, што мода на DIY дакацілася нарэшце і да Беларусі. Нават Аляксандар Саладуха самастойна аздобіў сваю новую кружэлку. Крывавата, але старанна выпісаў назву альбома і сьпіс песьняў. Ня подзьвіг, канечне, але троху гераічнага ў гэтым ёсьць.

Напісанаму ня верыць

Апошнія высілкі стварыць саюзную дзяржаву. Вучэньні правялі, зноў Патрыярха прыгналі (і зноў кон-катэдральны сабор не дабудаваны!), газ адключалі, і ўрэшце зьдзьмуліся.



З газэтнай падшыўкі за 2010 год

Нельга не ўзгадаць, што мінулы год указам Прэзідэнта быў абвешчаны Годам роднай мовы. Следуючы закліку кіраўніцтва рэспублікі, натхнёная прыкладам Прэзідэнта, перайшла на беларускую мову і наша любімая вамі газета!


Кніга году — “Галяграма” Віктаровіча

Гэта насамрэч галяграфічная выява жыцьця беларускага народу, але й погляд далей — празь Беларусь на ўсё чалавецтва. Аўтар нібыта зазірнуў, няхай мімаходзь, у кожную хату й у кожнае сэрца”, — паведамляе рэцэнзія ў “Нью-Ёрк Пост".


Аднаўленьне палаца Агінскіх

Ноч. Дрэвы старога парку выгінаюцца пад ветрам у жахлівых танцах… Месяц сьвеціць у забітыя дошкамі вокны палаца… Прывід князя Міхала сеў у прывідны фатэль, запаліў вогнішча ва ўяўным каміне і… застаўся.


Дзякуй, што нявысакосны

Цягам 2010 году па ўсёй плянэце фіксаваліся анамальна нізкія тэмпэратуры. Сыноптыкі зьвязалі гэта з глябальным пацяпленьнем клімату.



Год сюрпрызаў

Прамінулы 2010 год прысароміў усіх прарокаў — астролягаў і аналітыкаў, скептыкаў і летуценьнікаў, аптымістаў і рэалістаў. Жыцьцё, як заўжды, выкінула свае каленцы.



Год Фрацішка Багушэвіча

Гэты год быў годам вялікіх надзей і добрых неспадзяванак. Аднавіліся нашыя старыя трывалыя повязі, якія былі ўжо пачалі слабнуць. Усё стала ясьней. У беларушчыны знайшлася, нарэшце, воля.


"Чамадан-вакзал-Менск"

У мінулым 2010 годзе ў мяне засьвярбела ня толькі працоўная кніжка, Але і месца жыхарства. "Чамадан-вакзал-Менск", ― падумала я ― і пасьпяхова эмігравала з Магілёва ў сталіцу нашай сінявокай радзімы


Рэвалюцыя індывідуалістаў

У Беларусі адбылася рэвалюцыя індывідуалістаў: грамадзяне ўсьвядомілі, нарэшце, вельмі простую думку, што іх надзеі і чаканьні, жаданьне самавыяўленьня, рознага роду запатрабаваньні маюць поўнае права на існаваньне і не патрабуюць санкцыі дзяржавы.


Год паразуменьня

Было прыемна назіраць за тым, як у Беларусі кансалідаваліся розныя дэмакратычныя групы. Знайшлі паразуменьне аднадумцы, якія на некаторы час забыліся пра былыя крыўды.



За намі Эўропа

5 сьнежня 2010 году прэзыдэнт Беларусі вылецеў у Каракас. У бок аэрапорта шалёна імчыць калёна чорных аўтамабіляў. Сырэны, мігалкі, міліцыянэры на кожным рагу, незадаволеныя погляды мінакоў. Пасярод Атлянтыкі прэзыдэнцкі “Боінг” зьнік з радараў.


2010. Нармальны год


Як і любы год з “нулявым канчаткам”, 2010-ты “абнуліў” у сьвеце багата якой трасцы. Словазлучэньні “эканамічны крызіс” і “сьвінячы грып” цягам году пабляклі, страцілі свой колішні пагрозьліва-дэманічны сэнс.


Naradżeńnie Bożaj Wialikaj Litwy

Litwiny, чыя традыцыя ўсталяваная Панам, на Яго, прадусім, павінныя spadzioŭ mieć. Ён — крыніца Валадарства нашага, натхненьня нашага, мудрасьці нашае й сілы, урэшце.



Сучбелліт у сыходзячым 2010-м

Беларуская літаратурная і калялітаратурная грамада прызнала існаваньне літаратурнай журналістыкі. Зьявіліся маладыя амбітныя актыўныя літжурналісты — гэта ня можа ня радаваць.



Антыўтопія 2010: Аляксандар Рыгоравіч выйшаў у Інтэрнэт


Усё пачалося з прыняцьця ў студзені ўказа прэзыдэнта “Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнта глябальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт” і ўвядзеньня шэрагу зьменаў у крымінальнае заканадаўства.


Год футбола

У 2010 г. сусьветны крызіс пачаў паўсюль ператварацца з цяжкай рэчаіснасьці ў непрыемны ўспамін. Таму чэмпіянат сьвету па футболе быў успрыняты па ўсім сьвеце як магчымасьць адпачыць ад клопатаў і адсьвяткаваць адноўленае пачуцьцё аптымізму.


Толькі пра добрае

Прайшлі выбары. І ў першы раз за шмат гадоў іх арганізацыя ня выклікала прэтэнзій ні ў кога. Улада/апазыцыя, назіральнікі ад АБСЭ/назіральнікі ад СНД — усе больш-менш задаволеныя.



Міжгаляктычны скачок 2010-га

Кампанія Google распрацавала мікрачыпы, якія ўкаранілі першай тысячы немаўлят-валянтэраў з мэтаю паляпшэньня іх сну й здароўя. Экспэрымэнт прайшоў удала.



Без нечаканасьцяў

Падзеі ў беларускай палітыцы разьвіваліся ў звыклым рэчышчы, якое ўстаялася за 16 гадоў, без усякіх нечаканасьцяў. Нічога не зьмянілася і ў беларускім грамадзтве і заканадаўстве.



Трэцяя сусьветная так і не пачалася

Калі ў мяне ўсё добра, то пра Беларусь гэтага ня скажаш. Фінансавы крызіс нарэшце дасягнуў свайго піку. Людзі сталі яшчэ больш раздражняцца і хаміць. Урад трымае даляр перад выбарамі.



Зь лепшым віншуйце нас неўзабаве

Дагэтуль не магу зразумець, як мой містыфікатарскі артыкул пра прароцтвы Ўсяслава Чарадзея, напісаны ў першыя дні старога году, апынуўся ў цэнтры ўвагі беларускіх мас-мэдыя.



Прадчуваньне Вялікай Вайны

У гэтым годзе адбылося шмат трывожнага. Як ніколі раней. Катастрофы, эпідэміі, тэракты. Іх стала яшчэ больш. Проста лявіна сьмяротных падзеяў, на якую нельга не зважаць і таму варта сур’ёзна задумацца.



Купалінка — гэта брэнд!


У конкурсе “Міс блог 2010” я перамагла ў намінацыі “Рэтра-глямур беларускай блогасфэры”.




2010 ў газэтных загалоўках

Згодна з новымі правіламі арфаграфіі слова “Прэзідэнт!” пішацца толькі з клічнікам.
Новаму міністру ўнутраных спраў усяго шэсьць гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG