Лінкі ўнівэрсальнага доступу

kryviec

2010 год выдаўся для мяне ў асабістым і творчым пляне досыць удалым. Мой праграмны тэкст “Як можна быць літвінам?” пра новыя далягляды беларускай ідэнтычнасьці, які выклікаў шмат дыскусій у тутэйшым сэгмэнце сеціва, разросься да цэлай кнігі. Дый агулам цікавай працы хапае, а для добрай працы гэта самае важнае.

Але ў гэтым годзе адбылося шмат трывожнага. Як ніколі раней. Катастрофы, эпідэміі, тэракты. Іх стала яшчэ больш. Проста лявіна сьмяротных падзеяў, на якую нельга не зважаць і таму варта сур’ёзна задумацца. І найбольш непакоіць сьмерць духоўная. Старая Эўропа ідзе шляхам нямогласьці. Касьцёлы і кірхі пусьцеюць ды прадаюцца пад мячэты і дыска-клюбы. Да пэдафільскіх скандалаў сярод вышэйшага чынавенства і нават кліру ўсе ўжо нібыта прызвычаіліся. Эўрабюракраты хочуць скасаваць вынікі швайцарскага рэфэрэндуму праз судовыя інстанцыі. Адначасна шэраг краінаў (Данія, Бэльгія, Аўстрыя) ініцыююць плебісцыты з мэтаю абмежаваць у сябе ісьлямскую прысутнасьць. Зноў адбыліся бунты ў францускіх прыгарадах, населеных пераважна мігрантамі. Спатрэбілася жорсткая рэакцыя дзяржавы…
А ў Беларусі ўсё спакойна. Рыхтуемся да чарговых прэзыдэнцкіх выбараў. Толькі гэта ілюзія спакою. Калі ў сьвеце нарэшце “пачнецца”, то і мы адграбем напоўніцу. Бо Беларусь — цэнтар. Гэтак будзе і зараз. Але хіба хто задумляецца пра гэта сярод кандыдатаў, якія ідуць на выбары? Не задумляецца, у іх іншыя праблемы.

…Запальваю ў печы і выходжу на ганак дзядоўскай сядзібы, каб падыхаць сьвежым зімовым паветрам ды летуценна ўгледзецца ў касьмічную веліч зорнага неба. Трэба пасьпець насыціцца гармоніяй з навакольлем і набрыняць моцай ад роднай зямлі. У паветры лунае прадчуваньне Вялікай Вайны…

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG