Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каля 20 удзельнікаў памінаньня — галоўным чынам моладзевыя актывісты — пад бел-чырвона-белым сьцягам усклалі кветкі да мэмарыяльных знакаў. Прысутныя запалілі лямпады, ушанавалі хвілінай маўчаньня памяць загінулых, выканалі гімн "Магутны Божа".

Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня незарэгістраванага руху салідарнасьці "Разам" Вячаслаў Сіўчык.

Намесьнік старшыні руху салідарнасьці "Разам" Алесь Макаеў заклікаў не забываць аб трагедыі беларускага народу ў 1930-я гады, бо "людзі бяз памяці ня могуць разьлічваць на нармальную будучыню".

Моладзевы актывіст Зьміцер Касьпяровіч расказаў аб змаганьні за Курапаты ў 2001 годзе падчас пашырэньня Менскай кальцавой аўтамабільнай дарогі, пра намаганьні беларускай грамадзкасьці для стварэньня народнага мэмарыялу.

У 2007 годзе арганізатарам памінаньня ахвяраў рэпрэсіяў 29 дня кожнага месяца выступіў грамадзкі аргкамітэт Году памяці, прысьвечанага 70-годзьдзю кульмінацыі сталінскіх рэпрэсіяў 1937 году, а ў наступныя два гады — кіраўніцтва сэкцыі "Мэмарыял" Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG