Лінкі ўнівэрсальнага доступу

balachon

Мінулы год праляцеў, як адно імгненьне. Адно імгненьне ў карнавальным шэсьці падзеяў.

Дагэтуль не магу зразумець, як мой містыфікатарскі артыкул пра прароцтвы Ўсяслава Чарадзея, напісаны ў першыя дні старога году, апынуўся ў цэнтры ўвагі беларускіх мас-мэдыя.

Але калі б не было ўсёй гэтай шуміхі, мне б яшчэ сто гадоў давялося чакаць Арыны. А так сустрэліся ў Менску на веснавых вакацыях. Паўкіношная любоў на тле ўсенароднага абмеркаваньня пытаньня адмены сьмяротнага пакараньня (рыфмачкі, трасца!) і ўспышкі чарговай мадыфікацыі сьвінога грыпу.

Але ў нацыянальны блокбастэр пра ружовага мядзьведзя, насуперак упартым чуткам у ЖЖ, мы так і ня трапілі. Пісалі песьні, рэдагавалі мой заляжалы раман і, не зважаючы на гучныя крыкі сусьветнай навуковай мафіі пра набліжэньне да Зямлі гіганцкага астэроіда, рабілі тое, што павінны былі рабіць. Мы праспалі і зьвянігарадзкі інцыдэнт з талеркамі, і казус Абамы ў Афінах, і дэмантаж вялікага адроннага калайдэра. Можа, яно і да лепшага. А зь лепшым віншуйце нас неўзабаве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG