Лінкі ўнівэрсальнага доступу

paulantipov

Вось і скончыўся 2010 год. Для мяне ён быў нашмат спакайнейшы за 2009. Я наладзіў жыцьцё, перастаў мяняць кватэры і зараз стала жыву ў Менску. Ужо ні за што не прамяняю яго на Варшаву ці Маскву. Я кінуў усе офісныя працы і жыву выключна з таго, што пішу апавяданьні ды атрымоўваю аўтарскія за першы раман.

Калі ў мяне ўсё добра, то пра Беларусь гэтага ня скажаш. Фінансавы крызіс нарэшце дасягнуў свайго піку. Людзі сталі яшчэ больш раздражняцца і хаміць. Урад трымае даляр перад выбарамі. Відавочна, што гэта дрэнны для краіны год, але ўжо ў 2011-м усё зьменіцца да лепшага.

У сьвеце ўсё спакойна. Туды можна езьдзіць у адпачынак, купляць танныя рэчы ды наведваць музэі. Трэцяя сусьветная так і не пачалася. Здаецца, усё. А, ну і людзі сталі менш пісаць у блогі.

Такі быў для мяне год 2010.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG