Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
zisser

2010-ты стаў годам выхаду з эканамічнага крызісу. Пачаў аднаўляцца экспарт беларускіх тавараў у Расію, і ўсе мы сталі жыць трохі сытней і сталі яшчэ больш мець зносінаў праз мабільнік. Атрымалі далейшае разьвіцьцё інфармацыйныя тэхналёгіі, асабліва інтэрнэт. Доля паслуг у ВУП вырасла. Адкрыліся новыя станцыі першай лініі менскага мэтро.

Падзеі ў беларускай палітыцы разьвіваліся ў звыклым рэчышчы, якое ўстаялася за 16 гадоў, без усякіх нечаканасьцяў. Нічога не зьмянілася і ў беларускім грамадзтве і заканадаўстве. Пяць беларускіх пісьменьнікаў усьлед за Оруэлам і Марціновічам напісалі па антыўтопіі. Ахмадзінэджад на ўсю моц будуе заводы па ўзбагачэньні ўрану і прэтэндуе на ролю сусьветнага лідэра, уступіўшы ў канкурэнцыю з Чавэсам. “Грынпіс” ахапіў дэманстрацыямі ўвесь сьвет, і ўсё пачалі “зелянець”. Тэмпэратура сусьветнага акіяну паднялася за год яшчэ на траціну градуса, а Юра Дземідовіч перамог на дарослым “Эўрабачаньні” з песьняй “Finis Letalis”, ажыцьцявіўшы нацыянальную мару беларусаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG