Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Залатому льву» адмовілі ў рэгістрацыі


Слонімскі актывіст Алесь Масюк

Слонімскі актывіст Алесь Масюк

Сёньня Гарадзенскі абласны суд разглядаў скаргу слонімскіх актывістаў да абласнога Ўпраўленьня юстыцыі, якое адмовіла ім у рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня «Залаты леў», і пакінуў рашэньне бязь зьмены.

Як паведаміў нашаму радыё актывіст Алесь Масюк, судзьдзя абласнога суду прызнаў, што некалькі пунктаў з рашэньня Ўпраўленьня юстыцыі — надуманыя, а з адным пунктам ён пагадзіўся.

На думку суду, у статуце перавышаныя паўнамоцтвы праўленьня грамадзкай арганізацыі, што, маўляў, супярэчыць Грамадзянскаму кодэксу.

Алесь Масюк, аднак, з рашэньнем суду ня згодзен. Ён лічыць, што ў такіх выпадках, калі дастаткова выправіць у статуце недакладнасьці, упраўленьне юстыцыі згодна з заканадаўствам павінна не адмаўляць у рэгістрацыі грамадзкай арганізацыі, а вярнуць статут на дапрацоўку.

XS
SM
MD
LG