Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сетцы мабільнага апэратара life:) мільён карыстальнікаў


Ажджан Эрміш
Ажджан Эрміш

Мабільны апэратар life:) абвясьціў сёньня пра падлучэньне да сваёй сеткі мільённага абанэнта. Наступная мэта трэцяга беларускага GSM-апэратара – да канца 2010 году мець два мільёны карыстальнікаў.


Камэнтуючы гэтую падзею, генэральны дырэктар ЗАТ “БеСТ”, што аказвае паслугі мабільнай сувязі пад брэндам life:), Ажджан Эрміш сказаў: "Яшчэ на першай прэс-канфэрэнцыі ў 2008 годзе мы абвясьцілі пра свае пляны на 2009 год. Мільён абанэнтаў нароўні з запускам 3G life:) быў адной з нашых асноўных мэтаў. Тады нашыя заявы здаліся ўсім залішне адважнымі і завышанымі. Канкурэнты абвінавацілі нас у залішняй амбітнасьці. Але заканчваецца год і нашыя мэты дасягнуты. Інакш не магло і быць. Бо мы прапанавалі нашым абанэнтам лепшыя тарыфныя пляны, лепшыя прадукты і лепшае абслугоўваньне. Нас мільён! Мы не проста павялічылі нашу абанэнцкую базу. Мы стварылі супольнасьць – Сям'ю life:)".

Распавядаючы пра пляны на 2010 год, Ажджан Эрміш падкрэсьліў: "Да канца 2010 году нас будзе два мільёны. Больш за тое, у наступным годзе мы дасягнем аднаго з лепшых ARPU (сярэдняя выручка на аднаго карыстальніка) і прыбытковасьці ў галіне па краіне".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG