Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Помнік Леніну “абстраляны” сьнежкамі


На судзе ў справе Юрыя Казака выступіла дырэктарка краязнаўчага музэю Наваградку і паведаміла, што ў хуткім часе плошча Леніна стане называцца плошчай Адама Міцкевіча.

Гісторык Юры Бачышча прынёс у суд ліст за подпісам некалькіх беларускіх гісторыкаў, якія выказаліся наконт нэгатыўнай ролі правадыра ў беларускай гісторыі, а таксама гісторыка-культурнай значнасьці ўсталяваных у дзясятках гарадоў і вёсак Беларусі помнікаў Леніну.

Судзьдзя наваградзкага суду Валер Яцынкавіч абвясьціў перапынак да 15 гадзіны.

У часе перапынку каля трох дзясяткаў сяброў Юрыя Казака пачалі кідаць сьнежкі ў помнік Леніну. Адразу з суду выбеглі некалькі міліцыянтаў. Яны назіралі за тым, што адбывалася, але ня ўмешваліся і не патрабавалі спыніць “абстрэл” помніка.

Нягледзячы на сьнежныя заносы на дарогах, на суд, каб падтрымаць Юрыя Казака, прыехалі каля трох дзясяткаў чалавек, сярод якіх Павал Севярынец, Зьміцер Дашкевіч, Наста Палажанка, Наста Лойка, Мікола Дземідзенка, Тацяна Шапуцька, Аляксей Шэін, Вячаслаў Сіўчык ды іншыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG